Сумесная з РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Навукова-даследчая лабараторыя інавацыйных тэхналогій у харчовай прамысловасці» створана ў 2014 годзе з мэтай правядзення навуковых даследаванняў, выпрабаванняў і распрацовак у галіне тэхналогіі вытворчасці харчовых прадуктаў экалагічна чыстым, энерга- і рэсурсазберагальных спосабам
Лабараторыя з'яўляецца арганізацыйна-структурным падраздзяленнем факультэта біялогіі і экалогіі і размешчана на базе памяшканняў Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (Бульвар Ленінскага камсамола, 50, каб. 412).
Напрамкі дзейнасці НДЛ1. Біятэхналогія: інтэнсіфікацыя працэсу вытворчасці лімоннай кіслаты з выкарыстаннем электратэхналогій.
2. Медыцына: распрацоўка метадаў абеззаражвання тэхналагічнага абсталявання, аперацыйных памяшканняў, працэдурных кабінетаў, палат, сыравіны для вытворчасці лекаў.
3. Харчовая прамысловасць: Распрацоўка новых эфектыўных харчовых дабавак і прадуктаў функцыянальнага і прафілактычнага харчавання. Дэзінсекцыя, дэратызацыя, дэзінфекцыя вытворчых і складскіх памяшканняў, водападрыхтоўка і ачыстка сточных вод метадам азаніравання.
4. Сельская гаспадарка: выкарыстанне азонавых тэхналогій для сушкі зерня і іншай расліннай сыравіны, перадпасяўной апрацоўкі сямян і захавання сельскагаспадарчай прадукцыі.
5. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя: выкарыстанне экалагічна чыстых (азонавых) тэхналогій як эфектыўнай замены таксічным пратравам і дэзінфектантам.
Магчымасці НДЛ:– правядзенне даследаванняў і распрацоўка новых тэхналогій абеззаражвання тэхналагічнага абсталявання метадам азаніравання для розных галін народнай гаспадаркі;
– распрацоўка тэхналогіі захоўвання і абеззаражвання кандытарскай сыравіны (арэхі, какава бабы, інш.) у азона-паветраным асяроддзі;
– распрацоўка тэхналогіі выкарыстання хіцін-глюканавага комплексу, у якасці праіилактычнай дабаўкі ў харчовыя прадукты;
– інтэнсіфікацыя вытворчасці хлебапекарскіх дрожжаў, вытворчасць соладу на спіртзаводах з выкарытсаннем азонавых тэхналогій.
Кадравы састаў і матэрыяльна-тэхнічная база НДЛЛабараторыя валодае высокакваліфікаваным персаналам, збалансаваным па спецыяльнасцях біялагічнага і тэхнічнага профілю і аснашчана сучасным навуковым абсталяваннем.