Навукова-даследчая лабараторыя дынамікі, трываласці і зносастойкасці з'яўляецца акрэдытаванай у Рэспубліцы Беларусь лабараторыяй, якая створана ў 2004 годзе (загадам рэктара № 616 ад 13.09.2004 г.) з мэтай правядзення навуковых даследаванняў, іспытаў на стомленасць і расколастойкасць дэталяў машын і канструкцый, якія працуюцы пры пераменных нагрузках у эксплуатацыі.
Лабараторыя ўваходзіць у састаў міжведамственнай лабараторыі «Трыбафатыка», сузаснавальнікамі якой з'яўляюцца РУП «Гомсельмаш», Аб'яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, РУП «Гомельтранснафта-Дружба», Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Лабараторыя з'яўляецца арганізацыйна-структурным падраздзяленнем Лідскага каледжа ўніверсітэта і размешчана на яго базе (г. Ліда, вул. Савецкая, 18).
Напрамкі дзейнасці НДЛ
1. Машынабудаванне, металургия, нафтахімічная прамысловасць, энергетыка і будаўніцтва:
– распрацоўка метадаў разліку сілавых і іншых механічных сістэм машын і абсталявання на трываласць, зносастойкасць і даўгавечнасць;
– распрацоўка мерапрыемстваў, тэхналогій і рэкамендацый па павышэннні надзейнасці і прадленні рэсурса сілавых і іншых механічных сістэм, канструкцый і збудаванняў;
– распрацоўка метадаў і сродкаў для іспытаў матэрыялаў, мадэляў вузлоў і сілавых сістэм на стомленасць, трэнне і вынашванне, а таксама для комплексных зносастомленых іспытаў;
– правядзенне эксперыментальных даследаванняў па вывучэннні заканамернасцей пашкоджання матэрыялаў пры механічнай, фрыкцыйна-механічнай, кантактна-механічнай і фрэтынг-стомленасці, трэнні і выношванні пры скальжэнні, качэнні, фрэтынгу;
– стварэнне фізічных і матэматычных мадэляў вывучаемых працэсаў пашкоджання, вузлоў, сілавых сістэм і выпрабавальных сродкаў.
Магчымасці НДЛ:Правядзенне комплексных зносастомленых выпрабаванняў розных матэрыялаў (кампазіцыйныя матэрыялы, металы, пластмасы) і мадэляў сілавых сістэм на:
– механічную стомленасць;
– трэнне качэння (кантактная стомленасць);
– трэнне скальжэння (фрыкцыйная стомленасць);
– кантактна-механічную стомленасць;
– фрыкцыйна-механічную стомленасць;
– на расцяжэнне, сжацце, выгіб, ударны выгіб;
– на расколастойкасць.