Навукова-даследчыцкая лабараторыя біяхіміі біялагічна актыўных рэчываў створана ў 2004 годзе (загадам рэктара № 193 ад 24.03.2004 г.) з мэтай правядзення навуковых даследаванняў, выпрабаванняў і распрацовак ў галіне аналітычнай хіміі і біяхіміі прыродных біялагічна актыўных злучэнняў, даследавання механізмаў іх біялагічнага дзеяння.
Лабараторыя з'яўляеца арганізацыйна-структурным падраздзяленнем Навукова-даследчай часці ўніверсітэта і размешчана на базе вучэбнага корпуса № 3 (Бульвар Ленінскага камсамола, 5, каб. 216).
Напрамкі дзейнасці НДЛ1. Аналітычная хімія: распрацоўка і адаптацыя храматаграфічных і спектральных метадаў аналізу розных прыродных арганічных злучэнняў.
2. Медыцына: маніторынг біяхімічнага (нутрыентнага) статусу арганізма чалавека і жывёл, дыягностыка спадчынных энзімапатый, парушэнняў абмену амінакіслот, біяхімічнае тэсціраванне ў галіне метабаломікі чалавека і жывёл.
3. Харчовая прамысловасць: контроль якасці і біялагічнай каштоўнасці харчовай прадукцыі. Распрацоўка новых эфектыўных харчовых дабавак і прадуктаў функцыянальнага харчавання.
4. Сельская гаспадарка: аналіз біялагічнай каштоўнасці і якасці кармоў, біядабавак, фітахімічны аналіз расліннай сыравіны і сельскагаспадарчых прадуктаў.
5. Фармакалогія: аналітычнае вызначэнне дзеючых субстанцый лекавых сродкаў і біядабавак на аснове амінакіслот, вітамінаў і стэроідных гармонаў.
6. Экалогія і ахова навакольнага асяроддзя: вызначэнне парушэнняў прадуктаў азоцістага абмену ў жывых арганізмах пры змяненнях умоў навакольнага асяроддзя.
Магчымасці НДЛ:Правядзенне даследаванняў па якасным і колькасным аналізе шырокага спектру прыродных біялагічна актыўных злучэнняў:
- свабодных амінакіслот і іх метабалітаў (уключаючы нейраактыўныя, араматычныя амінакіслоты) метадам ВЭЖХ у біялагічным матэрыяле жывёл і чалавека, прадуктах харчавання, прэміксах і кармавых дабаўках;
- водарастваральных вітамінаў і жырарастваральных вітамінаў A,E спектральнымі метадамі і метадім ВЭЖХ у прэміксах, кармавых дабаўках і прадуктах харчавання;
- асноўных стэроідных гармонаў і іх метабалітаў метадам ВЭЖХ у біялагічным матэрыяле жывёл і чалавека;
- ізахіналінавых і хіналізідзінавых алкалоідаў у расліннай сыравіне спектральным метадам і метадам ВЭЖХ.