Другі тур першага этапу рэпетыцыйнага тэсціравання пройдзе 16, 17 і 18 лістапада 2015 года па 14 прадметах у г. Гродна і г. Ліда.
Прыняць удзел у другім туры могуць тыя, хто:
- адсутнічаў на тэсціраванні ў асноўныя дні (па графіку);
- не паспеў зарэгістравацца раней, але жадае прайсці тэсціраванне;
- вырашыў яшчэ раз праверыць свае веды (напісаць тэст іншага варыянту);
- вырашыў напісаць тэсты па іншых прадметах.
Для ўдзелу неабходна:
- вырабіць аплату ў сістэме АРІП на р/с РІКВ (61 000 рублёў за адзін прадмет.);
- мець дакумент які сведчыць асобу (пашпарт / від на жыхарства ці інш.);
- зарэгістравацца на сайце або прыйсці па адрасе г. Гродна вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 101а, г. Ліда вул. Кірава, 20, аўд. 409;
- з'явіцца на тэставанне.