Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 10 лістапада 2015 года арганізуюць круглы стол, прысвечаны 250-годдзю Міхаіла Клеафаса Агінскага.
У сустрэчы прымуць удзел супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты купалаўскай ВНУ, якія прадставяць даклады аб жыцці і дзейнасці Міхаіла Клеафаса Агінскага.
Круглы стол адбудзецца па адрасе Замкавая, 20 (Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей). Пачатак у 11.00.
Падрабязнасці правядзення сустрэчы гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул.Кастрычніцкая, 5, аўд. 211 (кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).
Тэл.: 77-06-13
E-mail: d2074@grsu.by