Распрацавана і адкрыта сучасная магістарская праграма па прыкладным вылічэнням ў інжынерыі і навуцы 1-31 81 12 «Прыкладны камп'ютарны аналіз дадзеных»;
Распрацаваны навучальныя планы магістарскай праграмы дзённай формы навучання (1 і 2 гады), завочнай формы навучання (1,5 і 2 гады), дзённай формы навучання (2 гады) на англійскай мове навучання;
Абноўлены навучальныя курсы і навучальныя матэрыялы для магістарскай праграмы. Укаранёны сучасныя метады выкладання ў распрацаваныя курсы;
Падчас навучальных візітаў выкладчыкі факультэта эканомікі і кіравання павысілі кваліфікацыю і навыкі выкладання;
Закуплена і ўстаноўлена сучаснае абсталяванне для выкладання, практычнай падрыхтоўкі і распрацовак;
Бібліятэка ўніверсітэта абсталявана навуковай і вучэбнай літаратурай (на суму 2925 еўра).
Па выніках праекта апублікаваны 5 навуковых артыкулаў.