«Гарачая лінія» арганізавана з мэтай аказання дапамогі абітурыентам у атрыманні інфармацыі аб ходзе ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі.
Званкі па пытаннях паступлення ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі прымаюцца па тэлефоне (017) 222 43 12. Як паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, «гарачая лінія» працуе па буднях з 9.00 да 18.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00.
Атрымаць адказы на ўсе пытанні, якія датычацца арганізацыі ўступнай кампаніі ў гэтым годзе, абітурыенты і іх законныя прадстаўнікі могуць, патэлефанаваўшы па тэлефоне «гарачай лініі» ў перыяд з 1 чэрвеня па 19 жніўня.
Па матэрыялах сайта Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.