Малюкевіч Іосіф Мікалаевіч нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Восава Мінскай губерніі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў камандзірам узвода, камандзірам роты, начальнікам штаба палка. Узнагароджаны ордэнам Кутузава 3-й ступені.
Іосіф Малюкевіч ваяваў на Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім і I-м Беларускім франтах. Узнагароджаны ордэнам Кутузава 3-й ступені (1942) і двума ордэнамі Айчыннай вайны І-й ступені (жнівень, кастрычнік 1944 г.), медалём «За працоўную доблесць».
Са жніўня 1949 па снежань 1955 года - дырэктар Гродзенскага педагагічнага інстытута.
З узнагародных лістоў
Капітан Малюкевіч Іосіф Мікалаевіч 18.09.1943 у баі за фарсіраванне Дняпра ў надзвычай складаных умовах забяспечыў дакладнае кіраўніцтва і кіраванне батальёнамі, бесперапынную сувязь з імі. Пастаянна быў у курсе абстаноўкі, своечасова дакладваў штабу дывізіі абстаноўку, чым спрыяў выкананню баявой задачы. Забяспечыў агнявой падтрымкай батальёны, якія перапраўляліся, падцягнуўшы артылерыю. У кіраўніцтве боем праявіў асабістую стойкасць, ініцыятыву і ўменне. Годны ўзнагароджання ордэнам Суворава 3-й ступені.
19 верасня 1943 года.
У перыяд прарыву моцна умацаванай абароны праціўніка на вышыні 204,6 Валынскай вобласці 17.08.1944 маёр Малюкевіч выдатна арганізаваў працу штаба, чым забяспечыў поспех выканання задачы палка. Асабіста арганізаваў сувязь з падраздзяленнямі палка і штабам дывізіі, бесперабойнае забеспячэнне перадавых падраздзяленняў боепрыпасамі, прадуктамі харчавання і эвакуацыю параненых, сувязь з падтрымліваючымі і даданымі падраздзяленнямі.
19 ліпеня 1944 года.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.