Митясов Аляксандр Іванавіч нарадзіўся 1 кастрычніка 1912 года ў сяле Ідалга Саратаўскай губерніі. З ліпеня 1941 па верасень 1945 года знаходзіўся ў радах Чырвонай Арміі.
Удзельнічаў у баях на Ленінградскім, Волхаўскім, 2-м Украінскім і 2-м Беларускім франтах. Мае раненні. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны - памочнік начальніка аддзела сувязі арміі па радыё, камандзіра батальёна сувязі механізаванага корпуса.
Вайсковае званне - палкоўнік. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені (1944), Айчыннай вайны 1-й ступені (1945), Чырвонай Зоркі (1945), Чырвонага Сцяга (1951), ордэнам Леніна (1957), медалямі «За баявыя заслугі» (1944), "За абарону Ленінграда" (1942), «За ўзяцце Кенігсберга» (1945), «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» (1946), «30 гадоў Савецкай Арміі і Флота» (1948). У 1958-1966 гадах - электратэхнік кафедры асноў вытворчасці нашай ВНУ.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч
.