У рамках рабочай паездкі Сяргей Руды 9 ліпеня азнаёміўся з ходам будаўніцтва новага інтэрната Купалаўскага ўніверсітэта.
![4](/images/gallery/2020/07/09ministr/4.jpg)
![2](/images/gallery/2020/07/09ministr/2.jpg)
![1](/images/gallery/2020/07/09ministr/1.jpg)
Новы інтэрнат Купалаўскага ўніверсітэта па вуліцы Дубко практычна гатовы сустракаць навасёлаў. Падыходзяць да завяршэння знешнія і ўнутраныя аздобныя працы, праводзяцца неабходныя камунікацыі. Дарэчы, гэтым летам на аб'екце актыўна працуюць студэнты з будатрадаў універсітэта.
![AMG 5286](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5286.jpg)
![AMG 5283](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5283.jpg)
У кожным блоку па тры жылыя пакоі, кухня, абсталяваная неабходнай тэхнікай і мэбляй, санвузел і душавая. У спальні ўжо пачынаюць завозіць мэблю: ложкі, сталы, усталёўваюць шафы-купэ. Усяго такіх блокаў будзе 168, у кожным пакоі - па два чалавекі. Падняцца з першага на трынаццаты можна будзе на ліфце, акрамя таго, ёсць пандус і пакой для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
![AMG 5257](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5257.jpg)
![AMG 5272](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5272.jpg)
![AMG 5287](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5287.jpg)
На першым паверсе размесцяцца памяшканні адміністрацыйна-гаспадарчай службы, буфет, медыцынскі блок, зала для культурна-масавых мерапрыемстваў і агульнаўніверсітэцкая бібліятэка з чытальнай залай. Падрыхтавацца да заняткаў будзе можна ў пакоях самападрыхтоўкі, якіх у інтэрнаце дванаццаць.
Ва ўнутраным дворыку падыходзіць да завяршэння афармленне месцаў для актыўнага адпачынку. Займацца стрытболам, валейболам і міні-футболам купалаўцы змогуць на чатырох абсталяваных спартыўных пляцоўках. А ахвотнікі «пахварэць за сваіх» змогуць зрабіць гэта з трыбуны, якая разлічана на 70 месцаў. Таксама будуць абсталяваны тры падстрэшка для веласіпедаў.
![AMG 5293](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5293.jpg)
![AMG 5296](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5296.jpg)
![3](/images/gallery/2020/07/09ministr/3.jpg)
Нагадаем, што будаўніцтва новага інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы па вуліцы Дубко было адноўлена ў сакавіку 2019 года пасля візіту ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. У красавіку 2020 года з ходам будаўніцтва азнаёміўся Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка, які ацаніў гатоўнасць будаўніцтва і адзначыў, што засяліцца ў інтэрнат студэнты змогуць ужо ў канцы гэтага лета.
Пасля ўводу новага будынка ў эксплуатацыю паказчык забяспечанасці студэнтаў інтэрнатам дасягне больш за 85%. Сучасны 13-павярховы інтэрнат адкрые дзверы 1030 купалаўцам на пачатку новага навучальнага года.
Усе навіны пра ход будаўніцтва новага інтэрната ГрДУ імя Янкі Купалы можна знайсці тут.
![AMG 5313](/images/gallery/2020/07/09ministr/AMG_5313.jpg)