Мікалай Уладзіміравіч Рамазановіч нарадзіўся 19 снежня 1921 года ў сяле Міропаль Жытомірскага павета Валынскай губерні.
З красавіка 1942 па май 1945 годуа - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў складзе Паўночна-Каўказскага, Сталінградскага, Стэпавага, Паўднёвага, 2-га Украінскага франтоў. Камандзір узвода, камандзір роты.
Вайсковае званне - падпалкоўнік. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, медалямі «За баявыя заслугі», «За абарону Каўказа», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945», «За ўзяцце Будапешта», «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту », «40 гадоў Узброеных Сіл СССР», «За бездакорную службу» 1-й і 2-й ступені, «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945».
З 1965 па 1969 год Мікалай Уладзіміравіч Рамазановіч быў загадчыкам фізічнымі лабараторыямі кафедры фізікі Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.