Сцяшковіч Таццяна Піліпаўна нарадзілася 12 снежня 1904 г. у г. Ігумен Мінскай губерні. Узнагароджана медалямі «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.», «За працоўную адзнаку», ордэнам «Знак Пашаны» і іншымі.
Таццяна Сцяшковіч скончыла Мінскі педагагічны тэхнікум і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, настаўнічала ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, эвакуіравалася на ўсход, у Саратаўскую вобласць. У эвакуацыі ад адзёравай пнеўманіі памерлі трое яе дзяцей: два сыны і дачка. На фронце неўзабаве загінуў муж. З 30 сакавіка 1942 па жнівень 1943 года працавала шафёрам Макроўскай МТС, а ў 1943-1945 гадах - настаўнікам у школах Саратаўскай вобласці.
З 1947 па 1983 год - старшы выкладчык (1947), дацэнт (1961), прафесар (1969) кафедры беларускай мовы нашай ВНУ. З 1969 па 30.08.1974 загадвала гэтай кафедрай. Доктар філалагічных навук, прафесар. Заслужаны настаўнік БССР.
Гібель блізкіх стала для яе незаменнай стратай. Яна да канца сваіх дзён заставалася самотнай, аддаючы ўсю сябе педагагічнай і навуковай рабоце.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.