Міхаіл Ігнатавіч Сырамаха нарадзіўся 26 красавіка 1926 г. у вёсцы Дворац Гомельскай губерні.
У 1941 годзе скончыў 9 класаў Тураўскай СШ. Міхаіл Ігнатавіч Сырамаха - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з верасня 1943 па сакавік 1944 года ў складзе партызанскага атрада «За Радзіму!». Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі.
У 1946 годзе Міхаіл Сырамаха паступіў у Гродзенскі педагагічны інстытут. З верасня 1950 па верасень 1955 года быў дэканам літаратурнага факультэта нашай ВНУ.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.