Леанід Еўдакімавіч Уцёсаў нарадзіўся 6 снежня 1916 г. у Наварасійску Кубанскай вобласці.
Леанід Уцёсаў - удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: з 1943 года - радавы 148-га гвардзейскага стралковага палка, 50-й дывізіі 28-й арміі. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. Узнагароджаны медалямі "За ўзяцце Кёнігсберга", "За ўзяцце Берліна", "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945", ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.
У Гродзенскім педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы Леанід Еўдакімавіч Уцёсаў працаваў мастаком у 1968 - 1970 гадах.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч
.
