Удзельнікамі мерапрыемства, якое адбудзецца 31 жніўня ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта, стануць студэнты першага курса.
Для рабят, якія толькі сталі часткай Купалаўскай сям'і, гэта будзе першае ўрачыстае мерапрыемства. А першую лекцыю «Універсітэт тваіх магчымасцяў» для іх прачытае рэктар універсітэта Ірына Кітурка. Ірына Фёдараўна раскажа юным купалаўцам пра ўмовы, якія створаны для самарэалізацыі студэнтаў у ГрДУ імя Янкі Купалы, пра магчымасці развіцця талентаў у навуцы, адукацыі, творчасці і спорце. Рабяты таксама пазнаёмяцца з гісторыяй і сучаснасцю свайго ўніверсітэта, даведаюцца пра яго дасягненні ў розных сферах і тыя праекты, якія паспяхова рэалізуюцца навучальнай установай.
Далучыцца да мерапрыемства можна будзе і ў рэжыме онлайн - для ўсіх першакурснікаў універсітэт арганізуе прамую трансляцыю на сайце grsu.by, а таксама ва ўсіх карпусах ГрДУ імя Янкі Купалы.
«Прысвячэнне ў студэнты» адбудзецца 31 жніўня ў 11.00 у актавай зале ўніверсітэта па адрасе: вул. Леніна, 32.