Кніга падрыхтавана супрацоўнікамі Навуковай бібліятэкі да 80-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта.
У бібліяграфічным паказальніку прадстаўлена інфармацыя пра станаўленне педагагічнага інстытута, пра адкрыццё ўніверсітэта і яго развіццё да цяперашняга часу. У кнізе сабраны матэрыялы пра людзей, якія ў розныя гады працавалі ў Купалаўскім універсітэце і прысвяцілі сябе любімай справе, аб рэктарах і выкладчыках, лёсы якіх цесна звязаны з гісторыяй установы адукацыі, а таксама пра выпускнікоў, якія ўславілі сваю Alma mater. Складальнікі бібліяграфічнага паказальніка працавалі з дакументальнымі крыніцамі і біяграфічнымі звесткамі.
У розных частках кнігі змешчана інфармацыя пра гісторыю педагагічнага інстытута, адкрыццё ўніверсітэта і яго станаўленне да нашых дзён, ганаровых прафесараў ГрДУ імя Янкі Купалы, рэктараў, якія ўзначальвалі ўстанову адукацыі ў розныя гады, а таксама пра выкладчыкаў універсітэта. Асобны раздзел прысвечаны гісторыі Навуковай бібліятэкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Бібліяграфічны паказальнік «Ад гімназіі да ўніверсітэта» адрасаваны шырокаму колу чытачоў, перш за ўсё, студэнтам, выкладчыкам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй ГрДУ імя Янкі Купалы.