Перамогу студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі атрымала ў намінацыі «Закускі», прадставіўшы увазе журы арыгінальныя аўтарскія стравы.
У міжнародным конкурсе «Кулінарны кубак - 2020» прымалі ўдзел двое дзяўчат Купалаўскага ўніверсітэта, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання» факультэта біялогіі і экалогіі - Алена Станкевіч і Злата Шпак. Міжнародны кулінарны Кубак-2020 праходзіў у фармаце арт-класа. Конкурсныя работы прадставілі 10 удзельнікаў. Было заяўлена 11 конкурсных работ у дзвюх намінацыях: «Закускі» і «Святочнае меню». Удзельнікі прадэманстравалі высокае прафесійнае майстэрства і творчы падыход да кулінарнай справы.
Па выніках кулінарнага спаборніцтвы Алена Станкевіч заваявала "золата" ў спаборніцтве кухараў-кандытараў, прадставіўшы на конкурсе міні-эклер з мусам з фарэлі ў спалучэнні з чорнай ікрой, нуазет з буракоў, прыпушчаныя у чырвоным віне на падушцы з казінага сыру з карамелізаваным кумкватам, глазураваны фуа-гра на гарбузовым крутоне.
Конкурс «Кулінарны кубак - 2020» адбыўся ў рамках XXVI Міжнароднай спецыялізаванай аптовай выставы-кірмашу «Прадэкспа-2020» у Мінску з 10 па 13 лістапада 2020 года. Арганізатарамі выступілі Нацыянальны выставачны цэнтр «БЕЛЭКСПА», Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці.
Ацэньвала працы канкурсантаў міжнароднае журы, у склад якога ўвайшлі сертыфікаваныя суддзі World Association of Chefs 'Societies - Сусветнай асацыяцыі таварыстваў шэф-кухароў - з Ісландыі, Украіны, Польшчы, Расіі і Беларусі.