Спаборніцтвы ў праграме Рэспубліканскай універсіяды-2020 праходзілі з 30 лістапада па 1 снежня.
Спаборніцтвы па валейболе адбыліся на спартыўнай базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У першы дзень зборная ГрДУ імя Янкі Купалы саступіла камандзе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. У барацьбе за трэцяе месца купалаўцы ўпэўнена перайгралі зборную Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Максіма Танка з лікам 3: 0 і ў выніку занялі трэцяе месца. Пераможцам турніру стаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, другое месца - у Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Таксама ў ходзе спаборніцтваў быў вызначаны лепшы гулец турніру - ім стала студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Паліна Юроўская.
Трэнерамі жаночай каманды Купалаўскага ўніверсітэта па валейболе выступілі дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Лісоўскі і інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце спартыўнага клуба Эдуард Іваноў.