Ва ўпраўленні ваеннай адукацыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі дзейнасці ваенных навучальных устаноў, ваенных кафедраў за мінулы навучальны год.
Па накірунку дзейнасці "Вучэбная праца" сярод 24 кафедраў ваенных факультэтаў кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы заняла 2 месца, кафедра тылавога забеспячэння - 4 месца, агульнавайсковая кафедра - 5 месца. Пры гэтым у катэгорыі «Вучэбна-метадычная работа» па выніках дзейнасці за 2019/2020 навучальны год кафедра тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых апынулася на 2 месцы, а ў катэгорыі «Навуковая праца» - на 3 месцы.
Сярод выкладчыкаў і старэйшых выкладчыкаў 3 месца заняў старэйшы выкладчык цыклу ваенных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы падпалкоўнік Павел Клачко. Сярод начальнікаў цыклаў і дацэнтаў 1 месца - у начальніка цыкла агульнавайсковых дысцыплін ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэя Дзенісенка, 2 месца - у дацэнта кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Купалаўскага ўніверсітэта Андрэя Лушнеўскага, 3 месца - у дацэнта ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Ігара Нарышкіна. Сярод начальнікаў кафедраў і прафесараў 3 месца заняў прафесар кафедры тылавога забеспячэння ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Уладзіслаў Крыўчыкаў.
У агульным заліку ваенны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняў 1 месца сярод ваенных навучальных устаноў, ваенных кафедраў Рэспублікі Беларусь па выніках дзейнасці за 2019/2020 навучальны год.