Алгарытм дзеянняў змяшчае карысную інфармацыю аб праектах Купалаўскага ўніверсітэта, якія дапамагаюць абітурыентам падрыхтавацца да паступлення.
Пакрокавая інструкцыя з інфармацыяй пра тое, як абітурыенту дамагчыся запаветнай мэты і стаць студэнтам, размешчана на сайце abit.grsu.by. Першы і самы галоўны савет - зрабіць правільны выбар. Дапамагчы ў гэтым гатовыя прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта. Педагогі-псіхолагі вышэйшай катэгорыі, магістры педагагічных і псіхалагічных навук Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі праводзяць прафарыентацыйныя кансультацыі і дапамагаюць абітурыентам вызначыцца з выбарам будучай спецыяльнасці ў адпаведнасці з іх інтарэсамі. Кансультаванне ажыццяўляецца як вочна, так і ў онлайн-фармаце.
Калі этап выбару будучай прафесіі ззаду, абітурыенту неабходна спланавацьпадрыхтоўку да паступлення. Сістэмна падысці да вырашэння гэтай задачы дапамогуць падрыхтоўчыя курсы і інтэнсівы, якія праводзяцца выкладчыкамі ГрДУ імя Янкі Купалы для старшакласнікаў і не толькі. Так, прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта запрашаюць на заняткі па вывучэнні школьных прадметаў на паглыбленым узроўні вучняў 5 - 9 класаў, аказваюць дапамогу ў падрыхтоўцы вучняў да этапаў рэспубліканскай алімпіяды, а таксама дапамагаюць вучням 10 - 11 класаў падрыхтавацца да ЦТ і ўнутрывузаўскіх уступных іспытаў.
Затым, каб ацаніць ступень падрыхтоўкі і адчуваць сябе ўпэўнена падчас уступнай кампаніі, абітурыентам рэкамендуецца прыняць удзел у рэпетыцыйным тэсціраванні. Дарэчы, цяпер праходзіць другі этап РТ. З графікам правядзення выпрабаванняў можна азнаёміцца на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Нарэшце, самы адказны этап на шляху да паспяховага паступлення - гэта рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне, напісанне тэстаў і падача дакументаў для залічэння на выбраную спецыяльнасць. І зноў галоўнае - зрабіць правільны выбар, напрыклад, далучыцца да вялікай сям'і купалаўцаў і стаць студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, які прапануе вялікі выбар спецыяльнасцяў і гарантуе высокі ўзровень падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў.