Рабочая сустрэча з калегамі з Кітая адбылася ў Купалаўскім універсітэце 4 лютага.
З візітам ГрДУ імя Янкі Купалы наведалі прафесар Пекінскага ўніверсітэта Лі Інчунь, заснавальнік кампаніі ТАА «Сайнсберии» Лі Шэнь і дырэктар кампаніі ТАА «Сайнсберии» Анастасія Радчанка. Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўлялі прарэктар па вучэбнай працы Юрый Бялых, начальнік Цэнтра інтэрнацыяналізацыі адукацыі Алена Белакоз, начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Вольга Мінава, старшы выкладчык кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі Ванг Тао.
Вітаючы замежных гасцей, прарэктар па вучэбнай працы Юрый Бялых падкрэсліў, што ў ГрДУ імя Янкі Купалы рады асабістай сустрэчы з калегамі з Кітая, падзякаваў за ўвагу да Купалаўскага ўніверсітэта:
- Больш за тысячу студэнтаў з іншых краін цяпер навучаецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы. Што тычыцца Кітайскай Народнай Рэспублікі, то цяпер толькі ў магістратуры нашага ўніверсітэта навучаецца каля 200 грамадзян Кітаю. Мы маем 8 дамоў аб супрацоўніцтве з універсітэтамі-партнёрамі Кітайскай Народнай Рэспублікі розных адукацыйных профіляў, назапашаны багаты вопыт міжнароднага ўзаемадзеяння ў адукацыйнай асяроддзі.
Прафесар Пекінскага ўніверсітэта Лі Інчунь адзначыла, што ў Рэспубліцы Беларусь установы вышэйшай адукацыі прапануюць сапраўды якасную адукацыю і мэта яе візіту - даведацца як мага больш пра адукацыйныя магчымасці ГрДУ імя Янкі Купалы, каб падзяліцца з калегамі з Кітая ў надзеі на далейшае супрацоўніцтва:
- Зацікаўленасць кітайскіх універсітэтаў - у стварэнні гнуткіх механізмаў па ажыццяўленні акадэмічных абменаў, у атрыманні кітайскай моладдзю вышэйшай адукацыі ў Беларусі на 1 і 2 ступені.
У ходзе візіту бакі абмеркавалі асаблівасці дыстанцыйнага навучання, ажыццяўлення адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем ІКТ на англійскай мове, механізм паступлення ў Купалаўскі ўніверсітэт для замежных грамадзян.