Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 2 мая.
Зарэгістравацца на ЦТ можна будзе з 2 мая па 1 чэрвеня ў пунктах рэгістрацыі Купалаўскага ўніверсітэта, размешчаных па адрасе ў г. Гродна, вул. Леніна, 32; у г. Лідзе вул. Савецкая, 18; у г. Ваўкавыску вул. Сацыялістычная, 33. Усе пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 9.00 да 19.00 у буднія дні, а таксама з 9.00 да 18.00 у суботу 15 і 29 мая і ў нядзелю 2 мая. 10 і 11 мая пункты рэгістрацыі працаваць не будуць.
Каб пазбегнуць вялікай колькасці людзей, у ГрДУ імя Янкі Купалы арганізаваны папярэдні запіс. Абітурыентам прапануюць загадзя вызначыць дату і час наведвання пунктаў рэгістрацыі, скарыстаўшыся паслугай «Электронная чарга». Рэгістрацыя абітурыентаў, якія маюць палёгку ў аплаце за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, ажыццяўляецца толькі ў пунктах рэгістрацыі без сістэмы папярэдняй рэгістрацыі.
Больш падрабязную інфармацыю аб парадку рэгістрацыі на ЦТ можна знайсці на сайце факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.