Міжнародны турнір з серыі EuropeanAthleticsClassicPermitMeetings прайшоў у Празе 7 чэрвеня.
Турнір па лёгкай атлетыцы Мемарыял Ёзэфа Адложыла стаў «бронзавым» этапам Кантынентальнага тура. Па выніках міжнароднага турніру студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Жук Ірына заняла першае месца ў скачках з шастом. Спартсменка паказала вынік 4 м 65 см.