Кафедра рускай мовы я к замежнай і лінгвістычных дысцыплін пры садзеянні Рэгіянальнага цэнтра турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з 7 па 27 лютага арганізуе Зімовую школу рускай мовы.
Да ўдзелу запрашаюцца замежный грамадзяне, якія жадаюць пачаць (або працягнуць) вывучэнне рускай мовы, а таксама пазнаёміцца з гісторыяй і сучаснай культурай Беларусі.
У праграму школы ўключаны:
- заняткі па рускай мове (4 гадзіны на дзень);
- лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі;
- кулінарныя заняткі «Беларуская кухня»;
- заняткі «Караоке па-руску»;
- экскурсіі па гораду Гродна;
- наведванне аднаго з прадпрыемстваў г. Гродна;
- майстар-клас па традыцыйнай народнай творчасці;
- прагляды кінафільмаў;
- раздаткавыя матэрыялы вывучаемага курса;
- штодзённая практыка маўлення са студэнтамі ВНУ;
- экскурсіі па Рэспубліцы Беларусь.
Кожны ўдзельнік Зімовай школы рускай мовы атрымае сертыфікат.
Навучанне будзе праходзіць у групах да васьмі чалавек, якія сфарміруюць у залежнасці ад узроўню ведання рускай мовы.
Каб стаць удзельнікам Зімовай школы рускай мовы, неабходна да 15 мнежня 2015 года запоўніць электронную заяўку па спасылцы: http://rls.grsu.by/ru/apply-rus.
Падрабязнасці ўдзелу ў Зімовай школе рускай мовы гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, Кастрычніцкая, 5, каб. 102
Тэл: +375 (152) 72-08-66
E-mail: rls@grsu.by
Web: http://rls.grsu.by/ru