Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 26 лістапада 2015 года наведалі партнёры праекта «Ііжуніверсітэцкая сетка краін Балтыйскага рэгіёну і Каўказа +» (BASERCAN +): Ханна Пелтанен і Мінна Арозаў (Аляксандраўскі інстытут Універсітэта Хельсінкі, Фінляндыя), Лела Катсадзе (Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, Грузія) , Саломэ Біланішвілі (Універсітэт імя Ільі Чавчавадзе, Грузія) і Людміла Слівінская (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларусь).
Сустрэча стала фінальным мерапрыемствам міжнароднага праекта: удзельнікі абмеркавалі вынікі рэалізацыі BASERCAN + і вызначылі далейшыя сумесныя перспектывы ўзаемадзеяння.
З гасцямі сустрэліся ўдзельнікі завершанага праекта - студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы і два студэнты з Фінляндыі Керт Аувінен і Юкка Цімона, якія ў цяперашні час навучаюцца ў нашай ВНУ. Замежныя студэнты падзяліліся ўражаннямі пра жыццё ў Гродна, распавялі пра вучобу ў купалаўскім універсітэце і адзначылі свае поспехі ў вывучэнні рускай мовы.
У канцы мерапрыемства прадстаўнікі ўніверсітэтаў-партнёраў прадставілі інфармацыю аб рэалізуючых праектах, заяўках, якія атрымалі адабрэнне ў рамках апошняга конкурсу Эразмус + і абазначылі напрамкі супрацоўніцтва.
Даведка
BASERCAN + стаў працягам праекта BASERCAN, які фінансуецца Міністэрствам замежных спраў Фінляндыі ў рамках праграмы «Поўнач-Поўдзень-Поўдзень» Фінскага цэнтра міжнароднай мабільнасці (ФММ). Праект рэалізоўваўся паміж ВНУ Фінляндыі, Грузіі і Беларусі ў перыяд з 2012 па 2015 гг.
Дзякуючы праекту два выкладчыка і студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы атрымалі магчымасць прайсці стажыроўкі ва Універсітэце Хельсінкі. У сваю чаргу наша ВНУ прымала ў сваіх сценах двух выкладчыкаў і двух студэнтаў з фінскага ўніверсітэта.
Больш падрабязную інфармацыю аб мэтах, задачах і партнёрах праекта BASERCAN+ можна знайсці на сайце ГрДУ імя Янкі Купалы.
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась встреча партнеров проекта «Межуниверситетская сеть стран Балтийского региона и Кавказа+» (BASERCAN+)
- Встреча стала финальным мероприятием международного проекта BASERCAN+
- В ГрГУ имени Янки Купалы состоялась встреча партнеров проекта «Межуниверситетская сеть стран Балтийского региона и Кавказа+» (BASERCAN+)
- В конце мероприятия представители университетов-партнеров представили информацию о реализуемых проектах, заявках, получивших одобрение в рамках последнего конкурса ERASMUS+, и обозначили направления сотрудничества