Набліжаецца самае яркае і доўгачаканае свята – Дзень нараджэння Купалаўскага ўніверсітэта! Напярэдадні гэтай незабыўнай падзеі ўсе ахвочыя змаглі прыняць удзел у святочнай акцыі «Віншавальная паштоўка «Мой ГрДУ».
Акцыя была арганізавана трыма грамадскімі арганізацыямі ўніверсітэта: прафкамам студэнтаў, студэнцкім саветам універсітэта і БРСМ!
У межах акцыі юнакі і дзяўчаты выступілі перад Купалаўцамі з творчымі нумарамі, а адметнасцю мерапрыемства стаў дэбют гурта барабаншчыц! Усіх гледачоў і гасцей рабяты пачаставалі невялікімі шакаладкамі і падарылі віншавальныя паштоўкі. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы!