Купалаўцы прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня маці.
Сёння, 13 кастрычніка, напярэдадні Міжнароднага Дня маці ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта прайшла акцыя "Гаварыце мамам далікатныя словы!".
Арганізатарам акцыі выступіла студэнцкі Савет універсітэта разам з першаснай арганізацыяй «БРСМ» і прафкамам навучэнцаў. Прафсаюзнай арганізацыяй былі выраблены святочныя паштоўкі, якія любы ахвочы мог адправіць маме па пошце.
Усе ўдзельнікі акцыі падрыхтавалі мамам памятныя падарункі і прынялі ўдзел у латарэі жаданняў.
Да святочнай акцыі далучылася рэктар універсітэта Ірына Кітурка. Яна пакінула цёплыя пажаданні на фліпчарце і павіншавала ўсіх прысутных з надыходзячым святам.
Акцыя падарыла мноства шчырых усмешак і цёплых слоў, прысвечаных мамам! Падобныя акцыі рабяты праводзяць на факультэтах універсітэта.
Адзначым, што цыкл святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці адкрыў юрыдычны факультэт, дабрачыннай акцыяй "Салодкасці для радасці", якая прайшла з 2 па 10 кастрычніка.
Сутнасць акцыі заключалася ў тым, што ўсе ахвочыя маглі перадаць прысмакі ў шматдзетныя сем'і.