Адкрыты дыялог прайшоў з навучэнцамі другога курса тэхналагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Сустрэча адбылася ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж Купалаўскім універсітэтам і Гродзенскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы, падпісанай 13 кастрычніка 2023 года. Сустрэчы, семінары і адкрытыя дыялогі праходзяць на рэгулярнай аснове.
На сустрэчы моладзь сумесна з протаіерам Аляксандрам Жалезным абмеркавала пытанні сямейных каштоўнасцей і прыйшла да высновы, што важна шанаваць і захоўваць духоўныя арыенціры беларускай дзяржаўнасці.
Сустрэча атрымалася цікавай і выклікала ў хлопцаў пазітыўныя эмоцыі. У завяршэнне дыялогу навучэнцы доўга не адпускалі спікера, задаючы яму хвалюючыя пытанні.
Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта штогод удзельнічаюць у Каложскіх адкрытых абласных навукова-адукацыйных чытаннях, арганізоўваюць, праводзяць і ўдзельнічаюць у выставах, круглых сталах, прымеркаваных да знакавых падзей беларускага грамадства, гісторыі і дзейнасці Праваслаўнай Царквы.
Варта адзначыць, што не застаецца ўбаку і дабрачыннасць. Купалаўцы ўдзельнічаюць у дабрачынных кірмашах, арганізатарам якіх з'яўляецца Гродзенская епархія. Разам мы робім свет лепшым!