На факультэце эканомікі і кіравання адбылося яркае прафарыентацыйнае мерапрыемства, прымеркаванае да святкавання Міжнароднага дня бухгалтара. Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра фінансаў і бухгалтарскага ўліку.
Мерапрыемства аб'яднала школьнікаў 10 і 11 класаў горада Гродна і Гродзенскай вобласці, навучэнцаў і выкладчыкаў гімназій і каледжаў абласнога цэнтра, студэнтаў розных факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, у тым ліку і замежных, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта, партнёраў і сяброў кафедры.
З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства звярнуліся намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Іосіф Дарняк і загадчык кафедры Людміла Тарасава.
Павіншавала студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх прысутных з прафесійным святам прадстаўнік партнёра кафедры - галоўны бухгалтар ТАА "Утульны Еўрадом Прэміум" Наталля Шаланда, якая падкрэсліла, што адукацыя па спецыяльнасці "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт", атрыманая на факультэце эканомікі і кіравання, дае выпускнікам бясспрэчныя канкурэнтныя перавагі ў працэсе працаўладкавання і кар'ернага росту.
У рамках мерапрыемства былі вызначаны пераможцы анлайн віктарыны для старшакласнікаў «Самураі бухгалтарскага ўліку», бліц-апытання па фінансавай пісьменнасці сярод навучэнцаў гімназій і брэйн-рынга «Знаўцы ўліку» для прадстаўнікоў каледжаў горада Гродна.
Загадчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку Людміла Тарасава абвясціла пераможцаў анлайн віктарыны для старшакласнікаў «Самураі бухгалтарскага ўліку», у якой прынялі ўдзел 300 навучэнцаў сярэдніх школ г. Гродна, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей:
I месца – Вікторыя Сіцко, навучэнка 11 класа Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага г. Гродна»;
ІІ месца – Ілона Сцепанюк, навучэнка 11 класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія № 9 імя Ф.П. Кірычэнка г. Гродна»;
ІІІ месца - Віктар Стойлік, навучэнец 11 класа Дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №37 г. Гродна".
У брэйн-рынгу "Знаўцы ўліку", удзельнікамі якога сталі каманды Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскага політэхнічнага каледжа, Гродзенскага каледжа бізнесу і права, Гродзенскага каледжа эканомікі і кіравання, вызначаны пераможцы:
I месца - Гродзенскі каледж эканомікі і кіравання Белкаапсаюза;
II месца - Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж,
ІІІ месца - Гродзенскі каледж бізнесу і права.
Пераможцам уручаны дыпломы і каштоўныя падарункі.
Студэнтаў і супрацоўнікаў кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку з прафесійным святам творчымі нумарамі павіншавалі студэнты роднага факультэта, а таксама факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, юрыдычнага факультэта, інжынерна-будаўнічага факультэта. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.