У фестывалі прымаюць удзел аўтары-распрацоўшчыкі сеткавых праектаў і вэб-квэстаў, створаных на міжнародным дыстанцыйным адукацыйным марафоне «Купалаўскія праекты».
На другім Міжнародным фестывалі Купалаўскіх праектаў, праведзеным у 2022/2023 навучальным годзе, было прадстаўлена 32 праекты, з іх для пачатковай школы - 18, для студэнтаў - 7.
Праца над праектамі праходзіла ў міжнародных камандах, агульная колькасць удзельнікаў склала больш за 1500 навучэнцаў.
На Міжнародным марафоне пад кіраўніцтвам вопытных цьютараў выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта стварылі сеткавыя праекты і вэб-квесты.
Аўтары праектаў паспяхова прымяняюць свае распрацоўкі на практыцы і актыўна ўкараняюць іх у адукацыйны працэс.
Арганізатарамі фестывалю выступілі факультэт матэматыкі і інфарматыкі і педагагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы.
Падрабязная інфармацыя аб праекце знаходзіцца на сайце «Купалаўскія праекты».