15 лістапада ў інтэрнаце па вуліцы Даватара, 27 прайшла інтэлектуальна-забаўляльная віктарына «Моўны калейдаскоп».
Другі год мерапрыемства ініцыявана і арганізавана куратарамі 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, выкладчыкамі Аленай Антончык і Святланай Хударганавай. Моўная віктарына накіравана на папулярызацыю вывучэння замежных моў, узбагачэнне ведаў у галіне культуры краін вывучаемых моў, развіццё эрудыцыі і інтэлекту.
Удзельнікі мерапрыемства спаборнічалі ў майстэрстве прачытання скорагаворак на англійскай, нямецкай, кітайскай, іспанскай, італьянскай мовах, выкрывалі міфы аб краінах вывучаемых моў, адгадвалі краіну паходжання розных страў і пазнавалі знакамітых людзей па эмоджы.
У моўнай віктарыне прынялі ўдзел 6 каманд. Пераможцам ва ўпартай барацьбе стала каманда студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурнай камунікацыі». Віншуем пераможцаў!