Уручэнне прэмій адбылося ў Гродзенскім дзяржаўным абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі. Там ушаноўвалі школьнікаў, студэнтаў, навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначыліся ў спартыўнай, творчай і навуковай дзейнасці. Сярод уладальнікаў прэміі былі і купалаўцы.
Высокай узнагароды была ўдастоена студэнтка 2 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Анастасія Кісель. Анастасія прызёр Рэспубліканскага грамадзянска-патрыятычнага марафону "Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!" у складзе каманды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, а таксама пераможца гранд-фіналу рэспубліканскага конкурсу "Студэнт года - 2023". Акрамя таго, дзяўчына - пераможца першага гарадскога конкурсу "Гродненчанка - 2023", пераможца ў намінацыі "Мастацкае слова" Фестывалю моладзі і студэнтаў саюзнай дзяржавы.
Таксама прэміі быў удастоены студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ягор Бухгароўскі. Малады чалавек узнагароджаны Падзякай Міністра адукацыі за дапамогу ў арганізацыі і правядзенні ІІ Гульняў краін СНД у якасці актыўнага валанцёра. Таксама Ягор уладальнік дыплома III ступені конкурсу "Рашэнне кейса і яго прэзентацыя" на Міжнародным Чэмпіянаце сярод студэнтаў "Твой свет - твой праект" (г.Чэлябінск).