Праект Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ГА "БРСМ". Падаць заяўку можна да 10 красавіка.
Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў з'яўляецца "фабрыкай думкі", заснаванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года ў мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі.
Конкурс аналітычных праектаў - унікальная магчымасць далучыцца да працы новага моладзевага аналітычнага руху БІСД.
Калі вам ад 18 да 35 гадоў, вы вучыцеся ці працуеце ва ўстанове вышэйшай адукацыі, цікавіцеся навуковай, аналітычнай і экспертнай дзейнасцю - рэгіструйцеся і дасылайце свае аналітычныя праекты.
Лепшыя ўдзельнікі і праектныя каманды будуць запрошаны да работы маладзёжных аналітычных клубаў пры аддзяленнях БІСД, атрымаюць магчымасць удзельнічаць у адукацыйных і экспертных мерапрыемствах інстытута.
Больш падрабязна з умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца тут.