Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў Энергамарафоне БСА – АТАМ TEAM на Фестывалі навукі, які пройдзе ў Цэнтральным батанічным садзе г. Мінска 7 верасня.
Падаць заяўку ў каманду БСА на АТАМ ТЭАМ можна тут.
Арганізатары абяцаюць шмат цікавых мерапрыемстваў і магчымасць акунуцца ў свет навукі і энергіі.
Нагадаем, Фестываль навукі ў Мінску - гэта найбуйнейшая навукова-папулярная падзея ў Беларусі. За гады свайго існавання ён ператварыўся ў маштабную падзею, якая знаёміць удзельнікаў з найноўшымі распрацоўкамі вучоных і дапамагае разабрацца ў новых ведах са свету навукі і тэхналогій.
Не выпусціце шанец стаць часткай гэтай захапляльнай падзеі!