Прэзідыумам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 4 верасня 2024 года вучоная ступень кандыдата філалагічных навук прысуджана Святлане Тарасавай, старшаму выкладчыку кафедры беларускай філалогіі.
Абарона дысертацыі «Жанравая дынаміка і тыпалогія беларускай паэмы канца ХХ – пачатку ХХІ ст.» па спецыяльнасці 10.01.08 - Тэорыя літаратуры. Тэксталогія адбылася 17 мая 2024 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.12 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Навуковы кіраўнік – Зоя Мельнікава, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай філалогіі ўстановы адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна».
Вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці "Фізіка" прысвоена Андрэю Лавышу, кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту кафедры агульнай фізікі.