13 верасня ў савеце па абароне дысертацый Д 02.14.01 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася абарона дысертацыі «Абагульненыя краявыя задачы тыпу Рымана ў класах метааналітычных функцый».
Дысертацыя была прадстаўлена на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.01.01 – рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз спецыялістам кіравання маёмасным комплексам федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт» Сяргеем Курыцыным. Навуковы кіраўнік – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, загадчык кафедры матэматычнага аналізу федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны універсітэт» Карым Расулаў.