З 13 па 15 верасня ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці на тэрыторыі Турыстычнага цэнтра "Юнацтва" прайшоў Рэспубліканскі турысцкі злёт студэнтаў Рэспубліканскай універсіяды 2024 года.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 300 студэнтаў з 13 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Праграма мерапрыемства ўключала спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні, навыках пешых, веласіпедных і водных паходаў. У рамках творчай часткі адбыліся конкурсы, якія ўключаюць выступленні каманд, песенныя нумары, стварэнне насценгазет, дэманстрацыю турысцкіх навыкаў і побыту.
Таксама падчас турзлёту прайшоў адкрыты дыялог студэнтаў з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі, Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта, Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Па выніках спаборніцкіх дзён пераможцам стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Сярэбраны прызёр – каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, якая вызначылася не толькі асаблівым узроўнем калектыўнай працы, але і непадробным энтузіязмам і імкненнем да перамогі. Бронза дасталася Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту.
Кіраўніком каманды Купалаўскага ўніверсітэта стаў дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі, а трэнерам каманды - старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Тарасаў.