Узнагарод удастоіліся студэнты, якія прымалі актыўны ўдзел у рабоце студэнцкіх навуковых аб'яднанняў, выкананні навуковых даследаванняў, конкурсах маладзёжных інавацыйных праектаў.
17 верасня на пасяджэнні навукова-тэхнічнай рады за высокія вынікі і дасягненні ў навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці па выніках працы ў 2023/2024 навучальным годзе ўзнагароджаны дыпломамі студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта Уладзіслаў Курлянчык, студэнткі 4 курса інжынернага факультэта – Кацярына Станіславовіч і Аляксандра Будзько, выпускнік інжынернага факультэта Аляксей Аліхвер.
Віншуем рабят і жадаем далейшых поспехаў!