У Мінску ў рамках Беларускага прамыслова-інавацыйнага форуму адбыўся кірмаш інавацыйных распрацовак «Прамысловасць: ад інавацыі да вытворчасці». Сярод удзельнікаў мерапрыемства быў дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Антонаў.
У рамках кірмашу купалавец прадставіў інавацыйны расходны матэрыял для FDM-друкарак на аснове прамысловых тэрмапластаў. Гэты матэрыял быў падрыхтаваны ў выніку правядзення навуковага даследавання «Распрацоўка саставаў і тэхналогіі імпартазамяшчальных нанакампазіцыйных паўфабрыкатаў на аснове сумесей тэрмапластаў для атрымання вырабаў з павышанымі характарыстыкамі з прымяненнем адытыўных тэхналогій» у рамках выканання дзяржаўнай праграмы «Матэрыялазнаўства, новыя матэрыялы і тэхналогіі». Прадстаўленая інфармацыя выклікала вялікую цікавасць у слухачоў, былі абмеркаваны магчымыя напрамкі далейшага супрацоўніцтва.
Усяго на кірмашы былі прэзентаваны 23 перспектыўныя распрацоўкі арганізацый і ўстаноў НАН Беларусі, Мінадукацыі, Мінпрама, Мінабароны, Дзяржстандарта, Дзяржкамваенпрама, УП «Палімаг», а таксама ТАА «Магія святла», ТАА «Камп'ютэрныя інфармацыйныя сістэмы», Кузбаскага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта і Сібірскага. дзяржаўнага індустрыяльнага ўніверсітэта.
Сярод зацікаўленых у зале і анлайн прысутнічала звыш 150 прадстаўнікоў устаноў і арганізацый міністэрстваў, канцэрнаў, НАН Беларусі, банкаў, ВНУ і камерцыйных арганізацый.
З усімі прадстаўленымі распрацоўкамі можна пазнаёміцца па спасылцы.