Купалаўцы запрашаюцца да ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе праектаў пад назвай «Мой уклад у будучыню краіны». Конкурс праводзіцца ў рамках акцыі «Марафон адзінства» з 17 верасня 2024 года па 1 студзеня 2025 года.
Удзел у гэтым конкурсе адкрывае шырокія гарызонты магчымасцей: тут вы зможаце паказаць свае лепшыя якасці, праявіць сваю творчую індывідуальнасць, а таксама атрымаць магчымасць рэалізаваць свае задумкі на карысць грамадства.
Конкурс праводзіцца ў мэтах фарміравання ў навучэнцаў патрыятызму, любові і павагі да сваёй Айчыны, актыўнай жыццёвай пазіцыі, паспяховай прафесійнай самарэалізацыі, павышэння іміджу прафесійнай адукацыі, папулярызацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Спаборніцтвы пройдуць у трох намінацыях: прамысловыя і аграпрамысловыя тэхналогіі; грамадства і сацыяльная сфера; экалогія і нацыянальная бяспека; інфармацыйныя тэхналогіі.
З умовамі ўдзелу ў конкурсе можна азнаёміцца ў Палажэнні аб правядзенні конкурсу.
Па дадатковых пытаннях звяртацца ў 308 кабінет галоўнага корпуса ўніверсітэта або па тэл. 80292789585.