Навуковы форум, арганізаваны Купалаўскім універсітэтам сумесна з Уральскім гуманітарным інстытутам Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Б.М. Ельцына будзе праходзіць з 17 па 18 кастрычніка.
Удзельнікамі маштабнага навуковага мерапрыемства сталі вучоныя Купалаўскага ўніверсітэта, Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б.М. Ельцына, Уральскага гуманітарнага інстытута, Казанскага інавацыйнага ўніверсітэта імя В.Г. Цімірасава, Кіргізскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Ж. Баласагына, Кіргізскай дзяржаўнай медыцынскай акадэміі імя І.К. Ахунбаева, Ташкенцкага інстытута эканомікі і педагогікі, Універсітэта Сасэкса, (Вялікабрытанія), Муданьдзяньскага педагагічнага ўніверсітэта (КНР) і іншых. На працягу двух дзён больш за 130 даследчыкаў, у тым ліку 40 замежных, плануюць абмеркаваць шырокае кола пытанняў, якія датычацца розных аспектаў дабрабыту чалавека.
Падчас урачыстага адкрыцця прывіталі гасцей і ўдзельнікаў канферэнцыі прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Купалаўскага ўніверсітэта Васіль Сянько, у анлайн-фармаце – рэктар Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына Віктар Какшараў і першы прарэктар Муданьдзяньскага педагагічнага ўніверсітэта Джан Бін.
У сваёй прамове прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Васіль Сянько расказаў аб спецыфіцы дзейнасці, асаблівасцях і дасягненнях Купалаўскага ўніверсітэта, падкрэсліў шматгадовае плённае супрацоўніцтва з ВНУ Расіі, у тым ліку з Уральскім федэральным універсітэтам імя першага Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Б.М. Ельцына, і ад імя рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыны Кітурка пажадаў удзельнікам канферэнцыі поспехаў і плённай працы.
Мадэратарам мерапрыемства выступіў доктар гістарычных навук, дэкан факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Віктар Белазаровіч.
- Цеснае супрацоўніцтва ў рамках падпісанай дамовы паміж нашым універсітэтам і Уральскім федэральным універсітэтам імя першага Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Б.М. Ельцына дае свой плён, і сённяшняя канферэнцыя - гэта вынік нашага ўзаемадзеяння ў рамках міждысцыплінарнага даследавання праблемы, якая важная для ўсяго сучаснага свету, - праблемы дабрабыту чалавека, - адзначыў Віктар Белазаровіч.
Ён жа стаў першым спікерам пленарнага пасяджэння, прадставіўшы даклад на тэму "Дабрабыт ва ўспрыманні сялян-беларусаў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.)". У рамках пленарнага пасяджэння выступілі член-карэспандэнт РАТ, доктар псіхалагічных навук, загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі, дырэктар Уральскага гуманітарнага інстытута Эльвіра Сыманюк з дакладам на тэму "Дабрабыт педагога ў позняй сталасці" і дырэктар інстытута педагогікі Муданьдзяньскага. онлайн-фармаце расказала аб ролі сацыяльнай падтрымкі ў прафарыентацыі педагога сельскай школы. Таксама падчас пленарнага пасяджэння прадставілі свае даклады вучоныя Купалаўскага ўніверсітэта - доктар палітычных навук, загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Віктар Ватыль, які раскрыў тэму "Нацыянальная бяспека як стратэгічны фактар забеспячэння дабрабыту чалавека: сістэмны падыход", і кандыдат псіхалагічных навук, загадчык кафедры агульнай і сацыяльнай псіхалогіі Анжэла Пеўнева, якая прадставіла даклад «Тыпалогія асобы па суадносінах кагнітыўнай рыгіднасці і псіхалагічнага дабрабыту».
Пасля выступленняў спікераў адбылася дыскусія, якая працягнулася ў межах працы секцый.
Падчас секцыйных пасяджэнняў удзельнікі разгледзяць шматгранныя аспекты дабрабыту чалавека, даследуючы яго сацыякультурныя і гістарычныя кантэксты. Навукоўцы звернуць увагу і на псіхалагічныя аспекты, якія ўплываюць на ўспрыманне і дасягненне дабрабыту, а таксама ў поле зроку трапіць дэмаграфічны фактар, які вызначае стан і якасць жыцця розных груп насельніцтва.
Згодна з праграмай канферэнцыі, удзельнікі разгледзяць адукацыю як ключавы элемент, які садзейнічае дабрабыту, падаючы магчымасці для асабістага і прафесійнага росту. Важнай тэмай для абмеркавання стане гісторыка-культурная спадчына, якая фарміруе ідэнтычнасць народа і каштоўнасці грамадства. Новыя гарызонты для разумення дабрабыту адчыняюць і сучасныя выклікі, злучаныя з цыфравізацыяй. Актуальнымі стануць і даследаванні, прысвечаныя ўплыву мовы і камунікацый на ўспрыманне і выказванне дабрабыту ў розных культурах.