У аўторак, 22 кастрычніка, купалаўцы прынялі ўдзел у духоўна-маральнай гутарцы на тэму: "Каханне не церпіць паспешнасці" са свяшчэннікам Аляксандрам Рудзінскім.
Дыялог са свяшчэннікам, які прайшоў у інтэрнаце нумар два Студгарадка ГрДУ імя Янкі Купалы стаў значнай падзеяй, якая аб'яднала моладзь у пошуках духоўнай апоры і разумення сучасных маральных арыенціраў. Мерапрыемства сабрала студэнтаў розных курсаў і факультэтаў.
На пачатку сустрэчы свяшчэннік звярнуўся да аўдыторыі з прывітальным словам, падкрэсліў, што кожны з нас сутыкаецца з рознымі выпрабаваннямі і сумневамі, і менавіта ў такія моманты важна мець магчымасць падзяліцца сваімі перажываннямі і атрымаць падтрымку.
Сустрэча атрымалася насычанай і душэўнай. Пасля актыўнага абмеркавання ўдзельнікі маглі пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы, дзелячыся сваімі думкамі і ўражаннямі. Многія студэнты адзначылі, што такія сустрэчы дапамагаюць ім не толькі разабрацца ў сваіх пачуццях, але і знайсці аднадумцаў, якія разам імкнуцца да духоўнага развіцця.