У сценах Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі адкрылася часовая экспазіцыя, у якой прадстаўлены палотны Грэгара Данэляна. Мастак нарадзіўся ў Тбілісі, а з пачатку 1990-х гадоў жыў і працаваў у Беларусі, якая стала яго другой радзімай.
Студэнты юрыдычнага факультэта паспелі ўжо наведаць выставу. Палотны, напісаныя ў розных мастацкіх тэхніках, аб'яднаны агульнай назвай "Унутранае святло". Іх сюжэты звязаны з гісторыяй тэатральнага мастацтва, міфалогіяй, філасофіяй, біблейскімі паданнямі. На прапанаванай наведвальнікам выставе прадстаўлены работы 1990-х – 2010-х гг., кожная з якіх адрозніваецца мастацкай выразнасцю і ўнікальнасцю. Мастак здолеў гарманічна спалучыць мастацкія традыцыі розных народаў.
Супрацоўнікі музея выказалі ўпэўненасць у далейшым плённым супрацоўніцтве. Купалаўцы з задавальненнем знаёмяцца з культурай і мастацтвам сучаснасці, раней будучыя юрысты ўдзельнічалі ў агляднай экскурсіі па музеі гісторыі рэлігіі, наведалі выставу лялек і вывучылі гісторыю японскага кімано.
Іншыя факультэты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы таксама актыўна далучаюцца да мастацтва і гісторыі, наведваючы музеі, выставы і экспазіцыі.