14 лістапада адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Маладзёжная юрыдычная навука Alma Mater – 2024», у якой прынялі ўдзел купалаўцы.
Студэнткі 1 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» Лізавета Ягорава і Ілона Лаўрова ў анлайн-фармаце выступілі з дакладамі на міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Маладзёжная юрыдычная навука Alma Mater – 2024» у секцыі «Крымінальны працэс, судаўладкаванне, пракурорскі нагляд.
Канферэнцыя прайшла на пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы ТАА «ЮрСпектр». Праблематыку гісторыі палітычных і прававых вучэнняў, грамадзянскіх і гаспадарчых працэсаў, крыміналістыкі, інфармацыйнага, фінансавага, працоўнага, экалагічнага, прыродарэсурснага і аграрнага права абмеркавалі больш за 400 навучэнцаў з Беларусі і Расіі.
Адзначым, што навука займае цэнтральнае і ключавое месца ў адукацыйным працэсе. Яна з'яўляецца метадалагічным інструментам для аналізу, разумення і прымянення інфармацыі.
Навуковыя веды і метады стымулююць творчы падыход да вырашэння праблем і заахвочваюць інавацыі. Адукацыя, заснаваная на навуцы, натхняе студэнтаў на стварэнне новых ідэй і распрацоўку новых тэхналогій.