Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы сталі першымі байцамі студэнцкага інфармацыйнага атрада. На моладзевым дыялогу «Час выбраў НАС» купалаўцам уручылі пуцёўкі!
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі з членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, першым сакратаром ЦК ГА «БРСМ» Аляксандрам Лук'янавым і кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці актуальныя пытанні маладзёжнай палітыкі, падзяліліся сваімі ідэямі і прапановамі па паляпшэнні ўмоў для студэнтаў.
Адным з ключавых момантаў дыялогу стала ўручэнне пуцёўкі першаму ў Рэспубліцы Беларусь інфармацыйнаму студэнцкаму атраду «МедыяВектар» імя Героя Савецкага Саюза Сямёна Шаломавіча Гурэвіча. Атрад складаецца з 6 чалавек – студэнтаў 2 курса кафедры журналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Байцы будуць працаваць на Тэлерадыёвяшчальным канале «Гродна Плюс». Ужо зараз юнакі займаюцца здымкамі інтэрв'ю-ўспамінаў ветэранаў ВАВ з Гродна да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.