Перад абітурыентамі выступіў загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Анатоль Бурчык і старшы выкладчык Ала Каляга, а таксама студэнты спецыяльнасці "Мастацкая адукацыя", якія падзяліліся сваім вопытам паступлення ва ўніверсітэт і расказалі аб навучанні на факультэце. У рамках гэтага мерапрыемства была адкрыта выстава “Нацюрморт”, якая дэманструе ўзровень уступнага выпрабавання “Творчасць”.