Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца навучэнцы класаў (груп) педагагічнай накіраванасці. Кожны клас прадстаўляе каманда ў колькасці 3-6 чалавек пад кіраўніцтвам педагагічнага работніка, які вядзе факультатыўны занятак «Уводзіны ў педагагічную прафесію».
Фестываль праходзіць з 18 снежня па 1 сакавіка ў адпаведнасці з «Палажэннем аб фестывалі педагагічных класаў». Праграма мерапрыемства ўключае конкурс відэапрэзентацый "Мы – будучыя педагогі", конкурс фатаграфій "Вобраз педагога ў мастацтве", конкурс "Лепшы міні-урок", тэсціраванне на праверку ведаў у галіне педагогікі і псіхалогіі па праграме факультатыўных заняткаў "Уводзіны ў педагагічную прафесію", педагагічны. семінар "Адкрыты мікрафон".
Арганізатарамі мерапрыемства з'яўляюцца Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Кіраўнікі каманд, якія жадаюць прыняць удзел у фестывалі педагагічных класаў, адпраўляюць заяўку на ўдзел з паметкай "Фестываль" па ўстаноўленай форме на адрас: pedfakgrodno@mail.ru, а таксама на паштовы адрас: 230003, г. Гродна, вул. каб.16а ў перыяд з 30.11.2024 па 31.12.2024.
Адрас аргкамітэта: г. Гродна, вул. Захарава, д. 32, к. 16а.
Кантактны тэлефон: (0152) 45-02-76, Альшэўская Ларыса Альбертаўна.
Электронная пошта: pedfakgrodno@mail.ru