Па выніках экспертызы ў Прэзідыуме Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь 18 снежня 2024 года вучоная ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук прысуджана Сяргею Курыцыну, спецыялісту ўпраўлення маёмасным комплексам федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны універсітэт».
Абарона дысертацыі «Абагульненыя краявыя задачы тыпу Рымана ў класах метааналітычных функцый» па спецыяльнасці 01.01.01 – рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз адбылася 13 верасня 2024 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.14.01 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купа. Навуковы кіраўнік – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, загадчык кафедры матэматычнага аналізу федэральнай дзяржаўнай бюджэтнай адукацыйнай установы вышэйшай адукацыі «Смаленскі дзяржаўны універсітэт» Карым Расулаў.