Праводзіць навагоднія турніры – добрая традыцыя кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Запрашаем да ўдзелу студэнтаў і выпускнікоў універсітэта, школьнікаў, спецыялістаў камп'ютарнай бяспекі і ўсіх ахвочых паспрабаваць свае сілы ў кібертурніры.
Турнір даступны па спасылцы. Для ўдзелу дастаткова самастойна зарэгістравацца (рэгістрацыя справа ўверсе на галоўнай старонцы) і стварыць каманду да 3-х чалавек.
Турнір будзе адкрыты з 20:00 12 студзеня да 20:00 14 студзеня 2025 года.