Школа важацкага майстэрства ГрДУ імя Янкі Купалы зноў адчыніць свае дзверы для ініцыятыўных і актыўных рабят. Набор ажыццяўляецца Штабам працоўных спраў універсітэта і ПЗ/РК ГА БРСМ Купалаўскага ўніверсітэта.
Усе ўдзельнікі школы пасля праходжання навучання змогуць працаваць важатымі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Праграма навучання распрацавана ў адпаведнасці з прынцыпамі выхавання дзяцей і моладзі. Яна ўключае ў сябе як тэарэтычную, так і практычную часткі, а таксама трэнінгі, якія можна выкарыстоўваць у рабоце.
У рамках праграмы ўдзельнікі даведаюцца, як эфектыўна працаваць з байцамі студэнцкага атрада. Студэнты пазнаёмяцца са спецыфікай работы ў дзіцячым аздараўленчым лагеры, а таксама з асновамі працоўнага заканадаўства і асноўнымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць працоўныя адносіны ў студэнцкім атрадзе.
Акрамя таго, удзельнікі праграмы даведаюцца аб правілах аказання першай дапамогі, ахове працы і тэхніцы бяспекі.
Запісацца ў Школу могуць усе ахвочыя, для гэтага трэба да 30 студзеня звярнуцца ў каб. 308 галоўнага корпуса ўніверсітэта (вул. Ажэшкі, 22).
Жадаеш нешта спытаць? Звані па тэл. 8(0152) 39 72 09 ці 8(029) 278 95 85.